Змалку звалі цябе
Мы прыгожай Радзімаю.
Беларусь, Беларусь,
Як ты сэрцу любімая!
Беларусь, над табою
Неба з яснымі зорамі.
Паглядаеш на іх
Ты вачамі — азёрамі.
П. Броўка

У чацвер , 15 красавіка, у 9 ”Г” класе прайшла краязнаўчая віктарына “Мой любы край!” Актыўна ўдзельнічалі дзевяцікласнікі ў віктарыне, а больш цяжкім заданнем было пазнаць вядомыя месцы Беларусі па фотаздымках. Мерапрыемства атрымалася змястоўнае і цікавае. Вучні ў чарговы раз усвядомілі, якая непаўторная наша Беларусь, якая прыгожая родная мова. І з вялікім гонарам і павагай трэба адносіцца да Радзімы, мовы, традыцый нашай зямлі.